Камітэт міністраў Рады Еўропы вырашыў 17 сакавіка спыніць усе стасункі з Беларуссю праз яе ўдзел у расейскім нападзе на Украіну.
Камітэт міністраў Рады Еўропы 17 сакавіка пастанавіў прыпыніць усе адносіны з Беларуссю ў выніку актыўнага ўдзелу краіны ў агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны.
Гэта таксама тычыцца ўдзелу Беларусі ў частковых пагадненнях Рады Еўропы, у тым ліку Венецыянскай камісіі, але «без шкоды для правоў Беларусі як дамоўнага боку міжнародных канвенцыяў».
«Камітэт таксама прыняў рашэнне аб спыненні любой тэхнічнай супрацы з Беларуссю. Аднак Камітэт міністраў вырашыў падтрымліваць і ўмацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні. Неўзабаве ў гэтым плане будуць прынятыя дадатковыя ініцыятывы», – гаворыцца ў заяве.
Расея таксама ў выніку агрэсіі супраць Украіны апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. Краіна страціла вялізныя сродкі і магчымасьці для развіцця эканомікі.
РК belsat.eu