Туск даручыў мадэрнізаваць сцяну на мяжы Польшчы з Беларуссю


Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 16 лютага падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Фінляндыі Пэтэры Орпам заявіў пра неабходнасць умацавання межаў Еўрапейскага Звязу з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта піша RP.pl.

Візуалізацыя агароджы на польска-беларускай мяжы. Ілюстрацыя: Kaminski_M_ / Twitter

«Мы разам з міністрам унутраных спраў вырашылі ў найкарацейшыя тэрміны мадэрнізаваць нашу памежную загароду з Беларуссю. Мы выдзелім на гэта адпаведныя сродкі», – сказаў польскі прэмʼер.

Паводле яго, Фінляндыя, Польшча і краіны Балтыі павінны ўзяць на сябе адказнасць за мяжы з Расеяй і Беларуссю, бо «ў гэтым ланцужку не можа быць слабых звёнаў». Дональд Туск таксама «зацікаўлены ў рэфармаванні закона аб прытулку, бо прававое асяроддзе ў ЕЗ неадэкватная адносна пагрозаў, якія ствараюцца палітыкай Расеі і Беларусі».

«У нас вельмі доўгія межы з Расеяй, у нашым выпадку з Беларуссю. У нейкім сэнсе мы зʼяўляемся перадавымі краінамі ў супрацьстаянні нелегальнай міграцыі, арганізаванай Масквой і Менскам. Фінляндыя і Польшча гатовы супрацоўнічаць у рамках агульнаеўрапейскай жорсткай палітыкі супраць нелегальнай іміграцыі», – заявіў Туск.

15 лютага паведаміў міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс заявіў, што ягоная краіна пабудуе лінію абароны не толькі на мяжы з Расеяй, але і на мяжы з Беларуссю.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў