Экс-кіраўніка Лукашэнкавага пулу журналістаў арыштавалі на 15 содняў


Былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку, які ачольваў пул журналістаў, што працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, затрымалі 15 верасня. На наступны дзень яму прысудзілі 15 содняў арышту паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрый Семчанка быў затрыманы разам з жонкай Юліяй, аднак яе пазней адпусцілі. За рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў ёй прызначылі штраф 960 рублёў (30 базавых велічыняў).

Дзмітрый Семчанка з жонкай Юліяй.
Фота: 7chanka/Instagram

Дзмітрый Семчанка сышоў з пасады на дзяржаўным тэлебачанні пасля жорсткіх разгонаў акцыяў у жніўні 2020 года. У верасні 2020 года Семчанка адседзеў 15 содняў адміністратыўнага арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» – пратэсным маршы 16 жніўня. На ім ён яшчэ працаваў як журналіст дзяржаўнага каналу. Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканалу Семчанка працаваў у PR-сферы, падтрымліваў пратэстоўцаў і палітвязняў, а пасля пачатку вайны 24 лютага зычыў украінцам перамогі.

У лютым 2021 года ён напісаў верш да Дня роднай мовы, дзе просіць у беларускай мовы прабачэння.

Гісторыі
«Гэта ўсё ненатуральна і супраць законаў фізікі». Як змянілася праца беларускіх журналістаў
2022.09.10 11:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў