У Польшчы знік беларускі журналіст і піяршчык Павел Брэль


Журналіст і піяршчык з Беларусі Павел Брэль ужо больш за тыдзень не выходзіць на сувязь. 36-гадовы беларус выехаў са сталіцы Польшчы ў горы і знік, адзначаюць ягоныя сябры ў Twitter.

Абвестка пра знікненне Паўла Брэля.
Фота:insa / Twitter

6 ліпеня Павел Брэль выехаў з Варшавы ў вёску Паронін, што пад Закапаным. У ноч з 6 на 7 ліпеня сябар засяліў яго ў гасцявы дом у Пароніне. Затым заехаў у іншы гасцявы дом у той самай вёсцы.

Днём 8 ліпеня яго бачылі на будоўлі і каля алеі. Апошні раз быў заўважаны на запраўцы ORLEN, дзе прасіў даць яму ладаванку для тэлефона.

7 ліпеня Брэль пісаў маці, што спадарожнікі яму нешта падмяшалі ў ежу. 8 ліпеня, за дзве гадзіны да таго, як перастаць адказваць, ён апублікаваў бязладны допіс.

Сваякі беларуса ўжо звярнуліся ў Цэнтр пошуку зніклых асобаў Галоўнага ўпраўлення паліцыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў