Кіраўніка РПЦ Кірыла абвясцілі ў вышук ва Украіне


Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы аб’яўлены ў вышук ва Украіне. Кірыл – асоба, якая хаваецца ад органаў дасудовага расследавання, гаворыцца на сайце МУС Украіны. Дата яго «знікнення» – 11 лістапада 2023 года.

Патрыярх Кірыл
Здымак мае ілюстрыцыйны характар. Патрыярх Кірыл (у цэнтры).
Фота: foto.patriarchia.ru

Раней Служба бяспекі Украіны абвясціла Уладзіміра Гундзяева (Кірыла) падазраваным па трох крымінальных злачынствах. Яго абвінавачваюць у замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, у падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўных ваенных дзеянняў або агрэсіўнай вайны, а таксама ў апраўданні, прызнанні правамернай, адмаўленні ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, гларыфікацыі яе ўдзельнікаў.

Аб’ява аб вышуку Кірыла на сайце МУС Украіны. Скрыншот: «Белсат»

Калі Гундзяеў зʼявіцца на тэрыторыі Украіны, то ён будзе ўзяты пад варту.

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне, бласлаўляе расейцаў на ўдзел у агрэсіі і прасоўвае абсурдныя прапагандысцкія наратывы.

Гісторыі
Вайна шмат у чым яго праект. Патрыярх Кірыл: ліберал, які стаў алтарнікам Пуціна
2023.11.14 11:04

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў