Палітвязня Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 28 лістапада


Справу журналіста і сябры непрызнанага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута пачнуць разбіраць у Гарадзенскім абласным судзе 28 лістапада. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Разглядаць крымінальную справу, заведзеную на Анджэя Пачобута, будзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітвязень Анджэй Пачобут 600 дзён застаецца за кратамі гарадзенскай турмы № 1. Яго абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК) і ў дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або разладу і рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Горадні. Палітвязень адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. 4 кастрычніка КДБ дадаў журналіста ў спіс асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці.

Станам на 15 лістапада ў Беларусі прызнаная палітвязнямі 1421 асоба. Паводле ініцыятывы «Dissidentby», у Беларусі 1706 палітычных зняволеных, у тым ліку 205 жанчын і 7 няпоўнагадовых.

Абноўлена
У прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі праходзяць ператрусы
2022.11.14 14:14

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў