Выкладчыцу БДУ затрымалі проста на занятках, гарадзенцу прысудзілі «хімію» за пратэст… Рэпрэсіі за 14 снежня


У Беларусі ні на дзень не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі, затрыманні, ператрусы і суды. «Белсат» пераказвае, што адбылася за 14 снежня.

Ксенія Мартуль (злева) на акцыі пратэсту ў Менску.
Фота: імаверна, з асабістага архіву, да якога атрымаў доступ ГУБАЗіК
Артыкулы
У Гомлі вынеслі прысуд у справе Ціханоўскага – Статкевіча – Лосіка
2021.12.14 14:20

На занятках затрымалі выкладчыцу Журфаку БДУ Ксенію Мартуль. Аб затрыманні паведамілі ў Telegram байцы ГУБАЗіК. Студэнты кажуць, што яе затрымалі проста на пары. Сілавікі заяўляюць, што яна ўдзельнічала ў пратэстах, была затрыманая за падпіску на «экстрэмісцкія» рэсурсы і за тое, што «рэкламавала вычварэнні» на Telegram-канале «Гендерный пробел». Гэты канал з трыма сотнямі падпісантаў расказваў пра сацыяльныя стэрэатыпы, пасля затрымання выкладчыцы аватаркай каналу зрабілі дзяржаўны герб, публікацыі выдалілі.

Hавiны
Зачыстка топ-менеджменту працягваецца: затрымалі дырэктара кампаніі «Aivitam»
2021.12.14 08:24

Гарадзенца Дзяніса Зубрыцкага асудзілі за ўдзел у Маршы адзінства на два гады «хіміі». Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 13 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага кіроўцы Дзяніса Зубрыцкага, абвінавачанага ва ўдзеле ў Маршы адзінства, які прайшоў у Горадні 6 верасня мінулага года, піша «Вясна». Ад аўтобуснага парку і тралейбуснага ўпраўлення яму выставілі пазоў на 71 рубель 69 капеек. Абвінавачаны абараняў сябе самастойна, прызнаў віну ў поўным аб’ёме, але адзначыў, што не ўсведамляў незаконнасць соду, не выкрыкваў лозунгаў. Суддзя Віталь Лабацкі прысудзіў яму 2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. У фігуранта на ўтрыманні знаходзіцца трое малалетніх дзяцей.

Hавiны
Перад прысудам у «справе Ціханоўскага» затрымалі журналіста Гатоўчыца, аштрафавалі на Br 580
2021.12.14 18:03

Ужо 920 чалавек прызнаныя палітвязнямі. У спісе, які прымаюць кансэнсусам беларускія праваабарончыя ўстановы, з’явіліся яшчэ дзевяць чалавек, у тым ліку чатыры фігуранты «карагоднай справы». Праваабаронцы працягваюць разглядаць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень», але не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўнай машынай.

Артыкулы
У Шчучыне пачалі судзіць блогера Вадзімаці
2021.12.14 14:00

Паўтара года «хіміі» за каментар пра прыбіранне кветак з мемарыяла Раману Бандарэнку. Такі прысуд жыхару Крычаўскага раёну Анатолю Выдрыну пакінуў у моцы Магілёўскі абласны суд, піша «Mayday». У каментары, паводле суду, мужчына «абразіў супрацоўніка міліцыі».

Hавiны
Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, трэці раз асудзілі на 15 дзён арышту
2021.12.14 16:20

Чарговыя ператрусы ў Менску і Баранавічах. Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра затрыманне жанчыны ў Менску па адрасе Янкі Лучыны, 36; затрыманне пасля ператрусу менчука Дзмітрыя Шацілава; ператрусы ў Баранавічах у актывіста Ігара Шумілава і невядомага студэнта БарДУ; затрыманне ў Баранавічах бацькі і сына Уладзіміра і Дзмітрыя Шацілава; затрыманне і ператрус у менчука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Сяргеенкі.

Артыкулы
Музыкаў «Irdorath» Надзею і Уладзіміра Калачоў асудзілі на 2 гады калоніі
2021.12.14 16:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў