У лістападзе шырокая грашовая маса вырасла амаль на 3 млрд рублёў


У Беларусі шырокая грашовая маса за лістапад павялічылася на Br 2,95 млрд. рублёў, склаўшы на 1 снежня Br 52,386 млрд. Паводле звестак Нацбанку, гэта самы вялікі месячны прырост шырокай грашовай масы ў 2021 годзе.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Наяўныя грошы ў абароце ў лістападзе скарацілася на Br 49 млн да Br 4,5 млрд.

Грашовы агрэгат М1 з улікам пераводных дэпазітаў вырас на Br 377,6 млн да Br 11,28 млрд.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні павялічылася за месяц на Br 769,8 млн, склаўшы на 1 снежня Br 21,6 млрд.

Рублёвая грашовая маса вырасла на Br 655,2 млн да Br 23,27 млрд.

Валютныя дэпазіты за лістапад павялічыліся на $ 382,5 млн, у тым ліку ўклады фізічных асобаў – на $ 10,3 млн да $ 5,135 млрд, а юрыдычных – на $ 372,2 млн да $ 5,72 млрд.

З пачатку года шырокая грашовая маса павялічылася на 3,1%.

Hавiны
Набраць новых крэдытаў. Сталі вядомыя планы на рэспубліканскі бюджэт 2022 года
2021.12.14 09:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў