Прэм’ер Польшчы прыгразіў Менску новымі санкцыямі ў выпадку эскалацыі на мяжы


Кіраўнікі польскага ўраду Матэўш Маравецкі 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Будапэшце па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія) з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, прыгразіў новымі санкцыямі ўладам Беларусі ды Расеі.

Матэўш Маравецкі 13 снежня ў Будапэшце.
Фота: gov.pl

«Мы ведаем, што Беларусь баіцца эканамічных санкцый і гандлёвай блакады – гэтыя інструменты ёсць у нашай прапанове. Калі эскалацыя працягнецца або калі Менск і Масква будуць шукаць новыя механізмы для дэстабілізацыі гэтай часткі Еўропы, мы без ваганняў прадставім Еўракамісіі і нашым партнёрам новыя рашэнні, накіраваныя на больш рашучы адказ супраць такой практыкі», – рэзюмаваў прэм’ер-міністр, паведамілі ў ягонай канцылярыі.

Hавiны
Лукашэнка пагражае ў адказ на санкцыі перакрыць газ у Еўропу
2021.12.13 13:21

Што кажуць у Маскве?

Між тым намеснік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка заявіў, што Беларусь пакуль не звярталася да Расеі па дапамогу ва ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу. Але, паводле яго, Масква гатовая дапамагчы.

Рудэнка зазначыў, што Масква дапамагае Менску не толькі ў сітуацыі з міграцыйным крызісам, але і аказвае вялікую эканамічную і фінансавую дапамогу Беларусі.

«Я думаю, што і пытанні міграцыі будуць вырашацца менавіта ў кантэксце гэтых планаў. Але, натуральна, у выпадку звароту Беларусі мы гатовыя дапамагчы з тым, каб аказаць, дапусцім, тую ж самую гуманітарную дапамогу», – дадаў Рудэнка, піша РИА Новости.

Hавiны
У Нямеччыну праз Беларусь патрапілі амаль 11 тыс. мігрантаў
2021.12.14 10:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў