Набраць новых крэдытаў. Сталі вядомыя планы на рэспубліканскі бюджэт 2022 года


Выданне «Zerkalo» апублікавала вытрымкі з праекту рэспубліканскага бюджэту на 2022 год, які яшчэ толькі падрыхтавалі для разгляду дэпутатамі ў першым чытанні.

Беларускія рублі.
Фота: АВ / Белсат

Дэфіцыт

Закладзены дэфіцыт дзяржбюджэту на 2022 год – на ўзроўні Br 2,9 млрд (сёлета – Br 4 млрд). Дэфіцытным бюджэт вярстаюць трэці год запар.

Меркаваныя даходы рэспубліканскага бюджэту чакаюцца на ўзроўні амаль Br 30,7 млрд, а выдаткі – крыху больш як Br 27,8 млрд.

Hавiны
«Празмерна аптымістычныя». Улады абвясцілі планы на інфляцыю і ВУП Беларусі на 2022 год
2021.12.09 01:26

У 2022 годзе чыноўнікі хочуць пакрыць дэфіцыт бюджэту ў асноўным за кошт вонкавых запазычанняў больш як на Br 3,5 млрд. Гэтак, ад невядомых міжнародных фінансавых арганізацыяў плануюць атрымаць крыху больш як Br 3,3 млрд крэдытаў, з якіх амаль Br 1,3 млрд пойдзе на пагашэнне асноўнага доўгу.

Чыноўнікі разлічваюць у 2022 годзе размясціць беларускія аблігацыі за мяжой – амаль на Br 1,6 млрд. З гэтай сумы крыху больш як Br 435 млн хочуць накіраваць на пагашэнне ўжо размешчаных аблігацыяў.

Што з сацыялкай?

У 2022 годзе на сацыяльную палітыку запланавана сума крыху больш як Br 2,3 млрд. Гэта прыкладна на Br 251 млн больш, чым на гэты год. З гэтых грошай на пенсіі запланавана крыху больш як Br 1,4 млрд, што амаль на Br 157,8 млн больш, чым на 2021 год.

На дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, закладзена Br 379,7 млн (зараз – Br 341,5 млн).

Запланаваныя і ўліванні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. З іншых бюджэтаў у яго накіруюць Br 1,74 млрд. У 2021 годзе планавалі субвенцыі Br 1,6 млрд.

З рэзервовага фонду прэзідэнта ў 2022 годзе плануюць пры неабходнасці падкінуць грошай на заробкі бюджэтнікам, на надбаўкі медыкам за працу з COVID-19, пенсіі вайскоўцам, а таксама пад рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы і будаўніцтва і рамонт аўтадарог.

Hавiны
Прагноз ЕАБР: Росту беларускай эканомікі ў 2022 годзе амаль не будзе. Магчымы і спад на 1–4 %
2021.11.25 14:35

Ахова здароўя, адукацыя і прапаганда

На 2022 год запланаваны рост выдаткаў на ахову здароўя да 1,88 млрд з Br 1,67 млрд у 2021 годзе. Вырасце мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па краіне – да Br 895,77 (сёлета – Br 760,31), па вобласцях і Менску – Br 695,03 (у гэтым – Br 582,99).

На адукацыю выдаткі запланаваныя на ўзроўні Br 1,46 млрд. Гэта амаль на Br 172 млн больш, чым было закладзена на гэты год.

Чыноўнікі хочуць знізіць выдаткі ў параўнанні з гэтым годам на прафесійна-тэхнічную адукацыю і на дадатковую адукацыю дзяцей і моладзі. Але выдаткі вырастуць на фізічную культуру – з Br 76,1 млн да Br 98,2 млн, на спорт – з Br 109,9 млн да Br 116,5 млн, на культуру – з Br 142,3 да Br 156,8 млн.

Выдаткі на дзяржаўныя медыі ўпадуць з Br 156 млн да Br 151,1 млн. Пры гэтым выдаткі на тэлебачанне і радыё скароцяцца, а на друкаваныя медыі і выдавецтвы – вырастуць.

Размова
Інфляцыя паглыне беларускую эканоміку
2021.11.30 12:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў