Мікалай Аўтуховіч працягвае трымаць галадоўку


Сталі вядомыя падрабязнасці апошніх судовых паседжанняў па «справе Аўтуховіча», паведамляе «Вясна».

Мікалай Аўтуховіч працягвае трымаць галадоўку, якую ён абвясціў у панядзелак з-за таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці, а таксама ён не атрымлівае газеты.

Палітзняволены Уладзімір Гундар пасля 11 дзён галадоўкі пачынае пакрысе прымаць ежу – ён спыніў яе ў панядзелак. Уладзімір трымаў галадоўку з 30 чэрвеня, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на ягоныя патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. З-за гэтага ён правёў 10 сутак у карцары.

Вядома, што на працэсе працягваюць вывучаць матэрыялы справы – сёння завяршылася даследаванне 13-га тома. Усяго ў справе больш за 65 тамоў.

Hавiны
На судзе над Аўтуховічам распавялі, што Лукашэнку нібыта збіраліся забіць з дапамогай ракеты
2022.05.27 17:20

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў