Беларусы ў Польшчы сталі сёлета лідарамі замежных інвестыцыяў


З пачатку 2023 года беларускія інвестары зрэалізавалі 12 праектаў у Польшчы і такім чынам сталі лідарамі ў замежных інвестыцыях, піша выданне «Dziennik Gazeta Prawna». На другім месцы – нямецкія інвестары, яны ажыццявілі ў Польшчы 5 праектаў.

Банер Беларускай супольнасці бізнесоўцаў падчас цырымоніі адкрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў Варшаве. Варшава, Польшча. 14 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле Польскага агенцтва інвестыцыяў і гандлю, на якое спасылаецца «Dziennik Gazeta Prawna», беларусы рыхтуюць яшчэ 33 праекты з аб’ёмам інвестыцыяў на € 47,99 млн. Беларускія кампаніі плануюць стварыць 9433 працоўныя месцы. Абагнаць іх могуць хіба што Злучаныя Штаты з намерам зрэалізаваць 35 праектаў на € 3,4 млрд. Цяпер на другім месцы пасля Беларусі паводле аб’ёму інвестыцыяў у Польшчы – Нямеччына, яе бізнесоўцы зрэалізавалі толькі 5 праектаў.

Рэпартаж
Беларусаў, якія адкрылі бізнес за мяжой, падтрымалі грашыма
2023.05.12 08:00

Кіраўнік Агенцтва інвестыцыяў і гандлю Павел Курташ тлумачыць такую высокую актыўнасць беларускіх інвестараў праграмай «Poland Business Harbour», што паўстала ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі і стварае спрыяльныя ўмовы для рэлакацыі ІТ-бізнесу і стартапаў у Польшчу.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў