Ціханоўская выступіла з заклікам да Еўрапарламенту прызнаць Аб'яднаны пераходны кабінет


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламенту заклікала прызнаць Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Пераходнага кабінету.

Святлана Ціханоўская.
Фота: CabinetBelarus/Telegram

«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты ў рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі супрацоўніцтва з Радай Еўропы.. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расеяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».

Hавiны
Ціханоўская: Дэмакратычныя сілы будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest
2022.10.13 12:39

Таксама сёння, 13 кастрычніка, стала вядома, што Эстонія хоча ўзмацніць супрацу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў Вільні і плануе накіраваць туды дыпламата з асаблівымі паўнамоцтвамі каб парушэнні правоў чалавека і міжнароднага права ў краіне не засталіся незаўважанымі. Паводле слоў міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, улады краіны таксама выклікалі прадстаўніка Беларусі, каб выказаць рэзкае асуджэнне той дапамогі, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі аказвае Расеі ў вайне супраць Украіны.

Артыкулы
Эстонія плануе паслаць у Вільню дыпламата для сувязяў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі
2022.10.13 09:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў