КДБ абвесціў «тэрарыстамі» яшчэ чатырох беларусаў


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў чатырох жыхароў Менску ў спіс фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У «тэрарыстычны спіс» уключаны Андрэй Будай, Аляксей Гамеза, Аляксей Іванісаў і Аляксандра Мураўёў – гэта фігуранты справы групы «Буслы ляцяць». Як вынікае з інфармацыі КДБ, ім выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 359 («Акт тэрарызму ў дачыненні дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча») Крымінальнага кодэксу. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – расстрэл.

Акрамя таго, Будаю, Гамезу і Іванісаву выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 290-4 («Стварэнне арганізацыі для ажыцяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй») і арт. 361 («Заклікі да санкцыяў») КК. Мураўёва вінавацяць паводле арт. 290-4 КК.

Паводле праваабаронцаў, разгляд справы «буслоў» распачнецца 6 чэрвеня ў Менгарсудзе. Агулам па справе праходзяць 6 чалавек. Іх вінавацяць у тым, што яны прабівалі колы аўтамабілям, якія належаць суддзі і дзяржаўнаму прапагандысту, кінулі камень у вакно супрацоўніку пракуратуры, а таксама пашкодзілі сістэму відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Менску. Гэтыя дзеянні ўлады расцанілі як «тэрарызм».

Аляксей Гамеза і Аляксей Іванісаў былі прызнаныя палітвязнямі.

Інтэрв’ю
«Буслы ляцяць»: Мы не тэрарысты – мы займаемся антытэрорам
2021.12.23 20:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў