Брытанская выведка: зняволеных у Расеі кідаюць не толькі на фронт, але і на заводы


У сваёй штодзённай справаздачы Мінабароны Вялікай Брытаніі піша, што зняволеных у Расеі вярбуюць не толькі на вайну з Украінай, але і выкарыстоўваюць як рабскую сілу.

Брытанскія выведнікі мяркуюць, што абаронны сектар РФ выкарыстоўвае працу зняволеных, бо патрэбы ў працоўных рэсурсах падчас вайны выраслі.

У зводцы Мінабароны Вялікай Брытаніі сцвярджаецца, што ў лістападзе 2022 года кіраўніцтва «Уралвагонзаводу», які вырабляе танкі, выказваў гатовасць узяць на працу 250 зняволеных з расейскіх калоніяў і турмаў.

Эксперты заўважаюць, што Расея мае багатую традыцыю «турэмнай працы», але з 2017 года за выкарыстанне прымусовай працы ў РФ было ўведзеная крымінальная адказнасць.

Паводле брытанскай выведкі, Расея – сярод сусветных лідараў у колькасці зняволеных. У падпарадкаванні федэральнай службы выканання пакаранняў знаходзіцца больш за 400 тысяч асуджаных. Выказваецца меркаванне, што праца зняволеных будзе выкарыстоўвацца найперш вытворцамі «нетэхналагічных узбраенняў».

Пра вербаванне зняволеных у зонах і турмах Расеі расейскі праваабарончы рэсурс Gulagu.net пачаў паведамляць яшчэ ўлетку 2022 года. Цяпер гэтым шчыльна займаецца кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын, які абяцае, што за ўдзел у ваенных дзеяннях можна заслужыць памілаванне. Паводле сведчання былога камандзіра роты разведкі ПВК «Вагнэр» Марата Габідуліна, амаль усе сапраўдныя прафесіяналы ўжо сышлі з групы Вагнэра – «засталіся адныя зэкі»..

Інтэрв’ю
«Не гатовы яшчэ страляць у сваіх». Прызнанні былога камандзіра роты выведкі ПВК Вагнэра
2023.01.13 09:54

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў