Пасля арышту на Акрэсціна ад наступстваў каронавіруса памерла жыхарка Менску


Пасля адбыцця адміністратыўнага арышту на Акрэсціна ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерла жыхарка Менску Алена Амеліна. Жанчына заразілася ў ізалятары, піша «Наша Ніва».

Алену Амеліну затрымалі ў пачатку верасня і прысудзілі адміністратыўны арышт. Жанчына апынулася ў адной камеры з журналісткай «Нашай Нівы» Кацярынай Карпіцкай. У камеры жанчыны захварэлі на COVID-19.

«Сукамерніца Алена, самая энергічная і бойкая з нас, памерла ад кароны. На Акрэсціна мы ўсё на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з’есці. Лячылася ўсё гэта парацатамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. З ЦІП Алена адправілася на ШВЛ, і так і не выкарабкалася», – узгадвае пра жанчыну журналістка Кацярына Карпіцкая.

Алене Амелінай было 53 гады.

Hавiны
Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, якога параніла гранатай 10 жніўня 2020 года
2021.10.12 19:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў