1165 грамадзянаў Беларусі звярнуліся ў 2020 годзе па міжнародную абарону ў краінах Еўразвязу. Такія звесткі апублікаваў Eurostat.
Найбольшая колькасць зваротаў па міжнародную абарону ў краінах Еўразвязу з боку беларусаў зарэгістравалі ў Польшчы. 385 асобаў папрасілі прытулак у гэтай краіне. У Нямеччыну з’ехалі 140 асобаў і 100 чалавек – у Францыю.
Акрамя гэтага, беларусы падавалі запыты на прытулак у Нідэрландах, Швецыі, Літве, Чэхіі, Бельгіі, Латвіі, Іспаніі, Італіі, Даніі, Аўстрыі, Ірландыі ды іншых краінах.
Агулам летась у краінах ЕЗ папрасілі міжнародную абарону 1165 грамадзянаў Беларусі. У 2019 годзе па атрыманне статусу ўцекача ў краінах ЕЗ звярнуліся 935 грамадзянаў Беларусі.
Амаль палова ўцекачоў з Беларусі – маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.
СК belsat.eu