Пратэрмінаваныя даўгі беларускага бізнесу за студзень павялічыліся на чвэрць да Br 163,7 млн


Сума пратэрмінаваных крэдытаў юрыдычным асобам за месяц павялічылася на Br 33,2 мільёнаў да Br 163,7 мільёнаў. Аб гэтым паведамляе Нацбанк.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Фота: ІА / Белсат

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў чарговы статыстычны бюлетэнь, паводле якога абʼём пратэрмінаваных крэдытаў, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на пачатак лютага склаў Br 163,7 мільёнаў, што на Br 33,2 мільёнаў больш за паказальнік пачатку года (+25,44%). Пры гэтым абʼём пратэрмінаваных даўгоў у нацыянальнай валюце вырас з Br 90,7 мільёнаў да Br 134,1 мільёнаў, а ў замежнай валюце даўгі за месяц скараціліся з $ 14,5 мільёнаў $ 11,2 мільёнаў.

Паказальнік пратэрмінаваных крэдытаў па выніках студзеня самы высокі за апошнія пяць месяцаў. Ён склаўся, галоўным чынам, з пратэрмінаваных крэдытаў, выдадзеных прадпрыемствам гандлю і апрацоўчай прамысловасці – адпаведна Br94 мільёнаў і Br 35 мільёнаў. На гэтыя дзве галіны прыйшлося амаль 80 % пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах для юрыдычных асобаў.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў