Кіберпартызаны зноў абнавілі Мапу даносаў


Беларускія кіберпартызаны апублікавалі новыя звесткі на Мапе даносаў прыхільнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць дэмакратычных актывістаў. Дадаліся звесткі за кастрычнік 2020 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Кіберпартызаны дадалі звесткі пра 3797 «калабарантаў, якія даносілі карнікам на пратэстоўцаў».

«Пры суўдзеле гэтых людзей краіна сталася канцлагерам без законаў і свабоды слова», – гаворыцца ў паведамленні.

Усе звесткі з базы выклікаў 102 сабраныя і апрацаваныя намаганнямі Кіберпартызанаў, blackmap.org, Кааліцыі пратэставых двароў і аб’яднання «Фрунзенскі рух». Асобна на канале «Каратели Беларуси» будуць вылучаныя даносчыкі-рэкардсмены.

Паглядзець мапу можна па спасылцы.

Hавiны
Даносчыка на сцягі ў вокнах публічна ўзнагародзілі. Гэта новая норма? Спыталі сацыёлага
2022.01.27 11:35

ПС belsat.eu

Стужка навінаў