З танкаў, «Градаў» і самалётаў. Расейскія войскі знішчаюць украінскую Аўдзееўку


З 06:00 раніцы 10 кастрычніка расейскія войскі наносяць масіраваныя ўдары па Аўдзееўцы Данецкай вобласці Украіны. На поўнач ад гораду працягваюцца цяжкія баі, паведаміў «Суспільне» начальнік Аўдзееўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Віталь Барабаш.

Наступствы абстрэлаў Аўдзееўкі.
Фота: МВС України / Telegram

«З 06:00 масіраваныя абстрэлы з танкаў, ствольнай артылерыі і «Градаў». Працягваюцца цяжкія баі на поўнач ад гораду», – распавёў ён.

У МУС Украіны адзначылі, што сёння Аўдзееўка падвергнулася артылерыйскім і танкавым абстрэлам: спачатку быў нанесены авіяўдар, а затым горад накрылі з «Градаў» і артылерыі. Параненыя два чалавекі, разбураны шматкватэрны дом.

Наступствы абстрэлаў Аўдзееўкі.
Фота: МВС України / Telegram

У «ДНР» паведамілі ТАСС, што Збройныя сілы Украіны нібы пакінулі некалькі пазіцыяў на першай лініі абароны ў Аўдзееўкі, «адышлі крыху ўглыб. Не вытрымалі націску нашай артылерыі».

Украінскія ўлады гэта не пацвярджалі. Генштаб ЗСУ паведаміў у ранішняй зводцы, што на Аўдзееўскім і Мар’інскім кірунках расейскія войскі правялі больш за 15 няўдалых нападаў у раёнах Марʼінкі і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.

Наступствы абстрэлаў Аўдзееўкі.
Фота: МВС України / Telegram

«Белсат» пісаў 9 кастрычніка, што ў ваколіцах Данецку назіраецца большая актыўнасць Збройных сілаў РФ. Паводле інфармацыі ўкраінскага камандавання, цягам содняў яны здзейснілі 15 атак каля населеных пунктаў Аўдзееўка, Мар’інка і Новаміхайлаўка.

Агляд
Перанос актыўнасці на ўсходнія кірункі. Што адбываецца ва Украіне?
2023.10.09 19:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў