«Міністаркай» фінансаў і эканомікі ў Пераходным кабінеце будзе мільянерка Таццяна Зарэцкая


Прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету на чале са Святланай Ціханоўскай у фінансах і эканоміцы будзе Таццяна Зарэцкая. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале кабінету.

Таццяна Зарэцкая.
Фота: Tatsiana Zaretskaya / Facebook

Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад Масачусэцкага тэхналагічнага інстытуту. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.

А аб’яднаным пераходным кабінеце Таццяна Зарэцкая будзе распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд (прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕЗ і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду).

Таксама яна будзе прадстаўляць кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі. Весці перамовы адносна праграмаў развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю, каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства, а таксама складаць і забяспечваць бюджэт кабінету.

Тыдзень таму вялікае інтэрв’ю з Таццянай Зарэцкай выйшла на Youtube-канале «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава. Сам кабінет быў Аб’яднаны пераходны кабінет быў утвораны 9 верасня.

Hавiны
Актыўная праца ўраду ў выгнанні – ключ да вызвалення Беларусі
2022.09.09 17:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў