У Беларусі абавязалі ставіць «жучкі» на фуры з Польшчы


Навігацыйныя пломбы паўгода таму абавязалі ставіць на фуры з Літвы, цяпер – яшчэ і з Польшчы. Цана пломбы вырасла з таго часу з 3 да 10 базавых велічыняў.

Пункт проверки автомобилей, которые едут в сторону белорусской границы, во время чрезвычайного положения из-за наплыва мигрантов
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт праверкі транспарту ля вёскі Ласосна Вялікая, недалёка ад пункту пропуску «Кузніца». Гміна Кузня, Польшча. 9 лістапада 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Савет міністраў Беларусі 6 снежня прыняў змены ў пастанову «Аб ужыванні навігацыйных прыладаў (пломбаў)». Дакумент апублікавалі 8 снежня, ён набыў моц.

Навігацыйная пломба – прылада, якая дазваляе ў рэальным часе адсочваць перасоўванні грузу праз спадарожнік, яе абслугоўваюць мытнікі або «Белнафтагаз».

Цяпер ставіць навігацыйныя пломбы трэба не толькі на тавары, якія ўвозяцца аўтамабільным транспартам з Літвы, але яшчэ і з Польшчы. Выключэнне робяць для тавараў, якія ўвозяць праз Польшчу і Літву з Калінінградскай вобласці Расеі.

Hавiны
На мяжы Беларусі і Еўразвязу ў чэргах стаяць больш за 5 тысячаў фураў
2021.12.07 13:45

Пастанова з невядомых прычынаў не закранае Латвію. Гэтую краіну таксама слаба закрануў міграцыйны крызіс на беларускіх межах, асноўны цяжар якога паклаўся спачатку на Літву, потым на Польшчу. Пастанову супраць Літвы прынялі праз два дні пасля захопу Беларуссю самалёта «Ryanair».

У пункце пра цану пломбы 5 базавых велічыняў замянілі на 10: цяпер адзін «жучок» каштуе 290 рублёў. Калі ўводзілі пломбы для літоўскіх грузаў, адна каштавала 3 базавыя або 87 рублёў.

Яшчэ калі пломбы каштавалі 3 базавыя, літоўцы казалі пра мільённыя страты – прынамсі па 600 тысяч еўра на месяц на грузы, якія ідуць з Літвы праз Беларусь. Разважалі, што рашэнне змусіць шукаць літоўскіх перавознікаў шляхі ў абыход Беларусі, а еўрапейскіх – у абыход Літвы. Асацыяцыя аўтамабільных перавознікаў Літвы «Linava» спадзявалася, што іншыя краіны прымуць аналагічныя правілы для грузаў з Беларусі.

Hавiны
З новага года Беларусь уводзіць эмбарга на харчовыя прадукты з «несяброўскіх» краінаў
2021.12.07 19:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў