У Светлагорску трое загінулі, СК распачаў справу на падставе выбуху, а не гібелі людзей


У выніку выбуху 7 чэрвеня на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце загінулі прынамсі трое. Выратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. Тым часам Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Але следчыя завялі справу не таму, што загінулі людзі, а з нагоды выбуху, на падставе арт. 302 («Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны»).

Выбух на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК.
Фота: РАНАК / Telegram

Афіцыйна паведамляецца, што ў выніку выбуху 7 чэрвеня на Светлагорскім ЦКК загінулі прынамсі трое асобаў. Яшчэ чацвёра атрымалі траўмы, але ад шпіталізацыі яны адмовіліся. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 302 («Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны»), а не праз факт гібелі працаўнікоў заводу.

Прычыны выбуху дагэтуль невядомыя.

Адразу ж пасля выбуху старшыня Светлагорскага райвыканкаму Дзмітрый Шабетнік заявіў, што пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва няма.

Вядома, што ў ліпені ў 2020 годзе на гэтым прадпрыемстве загінуў у выніку аварыі працаўнік Аляксей Сасноўскі. 19 кастрычніка таго ж года загінуў яшчэ адзін зваршчык, Аляксандар Русіновіч. Пасля гэтага на заводзе адбываліся іншыя аварыі, у выніку якіх цярпелі працаўнікі.

У выніку выбуху 7 чэрвеня сёлета загінулі трое. «Наша ніва» даведалася імёны загінулых, гэта Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба.

Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба. Калаж: «Наша ніва»

Загінулыя мужчыны працавалі выпарвальнікамі шчолаку. Самы малады з іх – Віктар Раманькоў, якому было 24 гады, ён заканчваў 4 курс ВНУ і 12 чэрвеня збіраўся на сесію.

Міхаіл Шаціца, якому быў 31 год, працаваў майстрам участку. Алегу Кацубу было 42 гады. На заводзе ён працаваў больш чым 10 гадоў.

Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што пахаванні адбудуцца за кошт камбінату, сем’і загінулых атрымаюць матэрыяльную дапамогу.

Hавiны
У Светлагорску адбыўся выбух на заводзе цэлюлозы
2023.06.07 18:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў