Борыс Джонсан афіцыйна заявіў пра свой сыход з пасады прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі 7 ліпеня, паведамляе Вот Так. Ён застанецца на пасадзе прэм’ера да восені.
Цягам апошніх дзён у адстаўку сышлі больш за 50 чальцоў ураду Вялікай Брытаніі, які ўзначальвае Борыс Джонсан. Прычынай сыходу такой колькасці чыноўнікаў стала прызначэнне на ўрадавую пасаду чальца парламенту Крыса Пінчэра, якога абвінавачвалі ў сексуальных дамаганнях. Так, 5 ліпеня сышлі ў адстаўку міністр аховы здароўя Сэджыд Джэвід і міністр фінансаў Рышы Сунак.
Чальцы ўраду патрабавалі, каб пасаду вызваліў і Джонсан, але ён адмаўляўся. 7 ліпеня стала вядома, што адстаўка ўсё ж будзе.
Джонсан працягне выконваць функцыі прэм’ера да абрання новага ўраду. Выбары павінны прайсці ўвосень.
Марыя Міхалевіч belsat.eu