Украінскі журналіст: Кіеву трэба наладжваць стасункі з Ціханоўскай


Неразрывам дыпламатычных стасункаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ўлады Украіны паўтараюць свае ранейшыя памылкі і ствараюць пагрозы краіне. Пра гэта ў эфіры ранішняй «Студыі «Белсат» 6 ліпеня заявіў рэдактар украінскага выдання «Європейська правда» Сяргей Сыдарэнка. Напярэдадні там выйшаў артыкул з заклікам да кіеўскіх уладаў шукаць кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Паводле яго, цяперашняя прысутнасць украінскага амбасадара ў Менску не мае сэнсу.

«Амбасадар патрэбны тады, калі амбасадара могуць чуць. Калі ягонае слова мае вагу. У Менску не мае значэння, што кажа ўкраінскі амбасадар. Дыпламатычныя каналы перапыненыя, гандлю няма ў прынцыпе», – адзначыў журналіст.

На ягоную думку, Украіна таксама мусіць даць сігнал свету, што рэжым Лукашэнкі не можа быць партнёрам. Пакуль жа ён працягвае ствараць пагрозу Украіне, а сам Лукашэнка не прызнаецца Кіевам легітымным прэзідэнтам.

«Я лічу, што ўлады, разарваўшы афіцыйныя стасункі з Менскам, мусяць наладжваць стасункі з тымі, хто выступае прадстаўніком беларускага народу. У прыватнасці, са Святланай Ціханоўскай», – падкрэсліў Сяргей Сыдарэнка.

Паводле яго, таксама ўкраінскія ўлады маглі б наладжваць кантакты з Каардынацыйнай радай або Паўлам Латушкам, калі маюць пытанні да Ціханоўскай.

Дадатковым пластом праблемы ў беларуска-ўкраінскіх стасунках ёсць становішча беларускіх уцекачоў ва Украіне.

Hавiны
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Брэст, яшчэ адзін – у палоне
2022.07.06 01:26

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў