У вёсцы Карэліі не змаглі нікога мабілізаваць, бо мужчыны проста сышлі ў лясы


У вёсцы Шолтазера, што ў Карэліі ў Расеі мясцовая адміністрацыя не змагла прызваць у войска ніводнага мужчыну. Апынулася, што ўсе сышлі ў лясы па журавіны, піша выданне «Baza». 

Мясцовая адміністрацыя карэльскай вёскі Шолтазера ў межах мабілізацыі спрабавала дазваніцца да прызыўнікоў і апавяшчаць іх праз сацсеткі, патрабуючы зʼявіцца на мабілізацыю. Але плёну намаганні чыноўнікаў не прынеслі і ніхто не зʼявіўся ў ваенкамат. Пазней стала вядома, што ўсе мужчыны з вёскі сышлі ў лясы за журавінамі. Пры гэтым не вядома, дзе дакладна цяпер мужчыны.

Актывісты ў Карэліі кажуць, што па гэтай жа прычыне правалілася мабілізацыя прызыўнікоў і ў іншай вёсцы Рыбрэка. У гэтых вёсках традыцыйна жыве карэнны фіна-вугорскі народ.

Чыноўнікі апраўдваюцца, што жыхары штогод у канцы верасні ідуць за ягадамі ў закінутыя вёскі і паляўнічыя домікі недзе ў лясах.

Мабілізацыя ў Расеі была абвешчаная 21 верасня 2022 г.

Hавiны
На Урале трое асобаў памерлі пасля мабілізацыі
2022.10.03 18:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў