Полк Каліноўскага заявіў пра спыненне набору добраахвотнікаў


Полк Каліноўскага ўдзень 5 верасня заявіў пра спыненне набору добраахвотнікаў у свае шэрагі. Адпаведнае паведамленне з’явілася ў тэлеграм-канале беларускіх вайскоўцаў, якія ваююць на баку Украіны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Валанцёры і прадстаўнікі палка Каліноўскага пазуюць на фоне аўтамабіля, які беларусы Бельгіі набылі для байцоў. Варшава, Польшча. 2 верасня 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам прыпыняецца набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні», – гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны такога рашэння не тлумачацца.

У канцы жніўня полк Каліноўскага аб’яўляў набор у механізаванае аддзяленне. Тады шукалі кандыдатаў ад 18 да 59 гадоў, у якіх ёсць досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы, ёсць досвед у галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытнымі транспартавымі сродкамі.

Рэпартаж
«Трэба вырашаць канкрэтныя пытанні, а не спрачацца, хто галоўны». У Кіеве прайшоў закрыты сход беларускіх ваяроў
2023.08.21 18:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў