NATO лічыць, што Расея перакінула ў Беларусь 30 тысяч вайскоўцаў


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Расея размясціла ў Беларусі сучаснае ўзбраенне і каля 30 тысяч вайскоўцаў. Паводле кіраўніка альянсу, гэта найбуйнейшае разгортванне войскаў РФ у Беларусі пасля халоднай вайны, піша DW.com

Енс Стольтэнбэрг заявіў, што Расея перакінула ў Беларусь падраздзяленні спецназу, а з тэхнікі – знішчальнікі Су-35, ракетныя сістэмы падвойнага прызначэння, «Іскандэры» і комплексы СПА С-400. Агулам Расея размясціла ў Беларусі найбуйнейшую колькасць узбраення і вайскоўцаў пасля халоднай вайны. Паводле кіраўніка Паўночнаатлантычнага альянсу, за апошнія дні Расея перакінула ў Беларусь баявыя часткі ў колькасці каля 30 тысяч вайскоўцаў.

«Усё гэта адбываецца паралельна са штогадовымі вучэннямі ядравых сілаў РФ», – дадаў кіраўнік альянсу.

Hавiны
Расейскія вайскоўцы разгортваюць пункты кіравання ў Беларусі
2022.01.31 10:27

СВ belsat.eu

Стужка навінаў