На юрыдычным факультэце БДУ звальняюць выкладчыкаў «паводле спісаў»


Вядома пра некалькі топавых юрыстаў, якія былі вымушаныя пакінуць выкладанне ў БДУ праз погляды, паведамляе тэлеграм-канал студэнтаў і работнікаў юрыдычнага факультэту «Law Verum». Адмыслоўцы пакідаюць універсітэт пад ціскам.

Выкладчыкі юрыдычнага факультэту БДУ, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў: Юлія Гаўрыльчанка, Кірыл Тамашэўскі, Сяргей Пратасавіцкі, Таццяна Аўдзеева.
Фота: тэлеграм-канал «Law Verum»

Сярод звольненых: Юлія Гаўрыльчанка – доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры гаспадарчага права, адна з заснавальніц магістратуры па ІТ-праве; Кірыл Тамашэўскі – доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права; Таццяна Аўдзеева – старэйшая выкладчыца кафедры грамадзянскага права, адна з заснавальніц гуртка па грамадзянскім праве, выбітная адмыслоўца ў сферы грамадзянска-прававой адказнасці.

Hавiны
Чысткі працягваюцца: звольнілі дырэктара Тэатру юнага гледача і дацэнта БДУ
2022.01.22 10:41

У спісах звольненых «Law Verum» спачатку таксама пазначаў Сяргея Пратасавіцкага – кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры грамадзянскага права, аднаго з аўтараў каментара да Грамадзянскага кодэксу. Аднак потым было дададзена, што гэтая інфармацыя непацверджаная, Пратасавіцкі ўсё яшчэ значыцца як выкладчык кафедры.

Цягам 2020–21 гадоў з юрыдычнага факультэту БДУ былі звольненыя: Яраслаў Кот, Алена Басалай, Алена Лаўеская. Алену Лаеўскую звольнілі, калі ёй заставалася адпрацаваць менш за год да пенсіі. Ейны сын Дзмітрый Лаеўскі быў адвакатам Віктара Бабарыкі.

Hавiны
Міністр культуры заявіў пра 300 звольненых з палітычных прычын працаўнікоў
2022.01.20 21:32

У канцы 2021 года ў беларускіх установах культуры і адукацыі пачаліся масавыя звальненні нелаяльных работнікаў паводле гэтак званых спісаў. Вядома пра такія звальненні ў Дзяржаўнай філармоніі, музеях, універсітэтах.

Аналітыка
«Пік звальненняў іншадумцаў яшчэ наперадзе». Што адбываецца сёння ў беларускай культуры?
2021.12.22 10:51

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў