Надвор’е падзяліла Беларусь: на паўночным усходзе -20, на паўднёвым захадзе +2


Халодны цыклон прыйшоў у Беларусь і падзяліў яе: на паўночным усходзе – моцныя маразы, на невялікай частцы на паўднёвым захадзе – плюсавая тэмпература. Раздзяленне захаваецца некалькі содняў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: lluban.by

Сіноптыкі папярэджваюць, што 3 студзеня ў Беларусі назіраецца слабая завіруха, на памежжы з Польшчай на паўднёвым захадзе краіны – мокры снег і дождж, у некаторых раёнах на паўднёвым захадзе – моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца, а таксама наліпанне мокрага снегу.

Так выглядае прагноз тэмпературнага падзелу ў Беларусі на 4 студзеня 2024 года.
Фота: pogoda.by

Тэмпература паветра ўдзень вагаецца ад +2 на захадзе Берасцейскай вобласці да -16 на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай вобласцяўй. У сталіцы -10…-12°С.

У наступныя содні захаваецца такі ж падзел паводле тэмпературных паказчыкаў: суворае надвор’е будзе ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай вобласцях, дзе слупок тэрмометра будзе даходзіць да -16 градусаў. Пры гэтым халодны цыклон не закране частку Берасцейскай вобласці, тут захаваецца тэмпература ад 0 да +4 градусаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў