«Нікому не прабачу». Сястра загінулага ў Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава распавяла пра ціск на сябе


Сястра 27-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава, які памёр пасля затрымання міліцыянтамі, паведаміла, што непакоіцца за сваё жыццё пасля таго, як праўладныя telegram-каналы абвінавацілі яе ў спекуляцыі на тэме смерці блізкага чалавека.

Дзмітрый Усхопаў.
Фота: palesse.press

«Мяне абвінавацілі, што я прадаю інфармацыю СМІ! Пішуць паклёп на мяне і майго забітага брата. Але мяне не зламаць, мая воля моцная. Нікому не прабачу. Калі мяне пастараюцца «прыбраць», ведайце, што я шматдзетная маці, юрыстка; жанчына, якая працуе на дзвюх працах, і нясуцешная сястра забітага брата», – сказала сястра Дзмітрыя Усхопава, паведамляе радыё «Свабода».

Сёння сваякі хочуць забраць цела Дзмітрыя з моргу, яны займаюцца арганізацыяй пахавання.

Hавiны
«У іх няма больш межаў». Павел Латушка пракаментаваў смерць Дзмітрыя Усхопава
2022.01.03 09:04

Між тым патолагаанатам прааналізаваў відэа з міліцыі, якое распаўсюдзілі праўладныя telegram-каналы, і заявіў, што ў затрыманага сярэдняя ступень ап’янення.

«Ад такой ступені не паміраюць, прычым даволі хутка, як у выпадку з Дзмітрыем», – заявіў ён.

У адпаведнасці з заканадаўствам?

Гібель Дзмітрыя Усхопава пракаментаваў 3 студзеня падчас прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Аляксандр Купчэня, паведамляе Zerkalo.io.

«Падзеі ў Рэчыцы, звязаныя з затрыманнем і дастаўленнем грамадзяніна, які знаходзіўся ў моцнай ступені апʼянення, сапраўды мелі месца. Грамадзянін аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам органаў унутраных справаў. Супрацоўнікі дзейнічалі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. У цяперашні час па факце смерці грамадзяніна падраздзяленнем Следчага камітэту праводзіцца праверка, прызначаныя адпаведныя экспертызы», – паведаміў Купчэня.

Нагадаем, што ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня Дзмітрый Усхопаў ехаў да маці на святочную вячэру. На аўтобусным прыпынку яго затрымаў міліцэйскі патруль.

Hавiны
У Рэчыцы пасля затрымання і збіцця памёр 27-гадовы мужчына
2022.01.02 13:24

«Да іх падышлі супрацоўнікі ППС, са словаў відавочцаў, Дзімка аказаў непадпарадкаванне. Выклікалі аўтапатруль з падмогай. Яшчэ каля пяці чалавек было ў машыне. Дзміку даставілі ў РАУС. Там або дапытвалі і білі, або адзін раз ударылі ў галаву, або стрэлілі з пнеўматыкі, я дакладна не ведаю», – кажа суразмоўца выдання.

Праз нейкі час міліцыянты прывезлі яго ў прыёмны пакой раённага шпіталю ў стане клінічнай смерці. Калі яго пабачылі родзічы, адзенне на ім было разарванае, ён быў увесь аж да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні – круглая рана дыяметрам каля 1,5 см. Прыдалонні ў месцах, куды звычайна міліцыянты надзяваюць кайданкі, мелі сіні колер.

Сваякі Дзмітрыя Усхопава перакананыя, што яго моцна збівалі ў пастарунку, а калі ён перастаў падаваць прыкметы жыцця, замест таго, каб выклікаць хуткую дапамогу, аблівалі вадой і неяк спрабавалі самі рэанімаваць. Калі гэта ў іх не атрымалася, даставілі яго ў шпіталь, дзе ён і сканаў.

Hавiны
«Мяркуем, што яго забілі ўдарам аб цвёрдую вострую паверхню». Што вядома пра смерць Дзмітрыя Усхопава
2022.01.02 19:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў