Беларусаў раздумалі прызываць у войска па SMS? Начальнік Генштабу сказаў, не ў мірны час


У Беларусі нядаўна з’явіўся законапраект, які прадугледжвае магчымасць прызываць у войска не толькі папяровай павесткай, але і праз SMS. Гэты законапраект Палата прадстаўнікоў 1 лістапада ухваліла ў першым чытанні. Але начальнік Генштабу расказаў, што ў мірны час такой магчымасцю карыстацца не хочуць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кадр з фільму «Новобранцы. Первые дни». Скрыншот: ВоенТВ Беларуси / Youtube

Як заявіў начальнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі Віктар Гулевіч, «атрыманне SMS-паведамлення ў мірны час не будзе з’яўляцца належнай абвесткай вайсковаабавязанага, у адрозненне ад павестак».

Паводле яго словаў, гэта ў ваенны час і пры абвяшчэнні мабілізацыі SMS-павестка стане паўнавартасным аналагам папяровай павесткі. А мабільных аператараў у такім выпадку абавяжуць на запыт ваенкаматаў або Камітэту дзяржаўнай бяспекі даваць звесткі аб нумарах грамадзянаў, якія абавязаныя быць на вайсковым уліку.

Ці праўда так будзе, яшчэ не вядома: спачатку Палата прадстаўнікоў мусіць канчаткова прыняць законапраект (а ў наступным чытанні могуць быць змены), затым яго мае ўхваліць Савет Рэспублікі, урэшце яго мусіць падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Сярод іншых зменаў, якія прадугледжвае цяперашні варыянт законапраекту, узмацненне адміністратыўнай адказнасці за няяўку ў ваенкамат і крымінальнай за ўхіленне ад вайсковай службы, зняцце абмежаванняў для службы паводле кантракту, стварэнне «атрадаў узмацнення» з добраахвотнікаў для дапамогі ў мабілізацыі і іншае.

Разбор
Як не трапіць у войска? У Беларусі з’явіліся падпольныя службы дапамогі прызыўнікам
2023.05.19 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў