Украінскія дроны дабраліся да смаленскага авіязаводу. Былі чутныя выбухі


Губернатар памежнай з Беларуссю Смаленскай вобласці Расеі Васіль Анохін у сваім тэлеграм-канале паведаміў 1 кастрычніка пра атаку ўкраінскіх дронаў на сталіцу рэгіёну.

Беспілотнік. Фота мае ілюстратыўны характар.
Фота: Аappp / Shutterstock / Fotodom

«Сёння раніцай сіламі СПА і РЭБ у Задняпроўскім раёне гораду Смаленска былі задушаныя тры ўкраінскія беспілотнікі самалётнага тыпу. Пацярпелых няма. Аператыўныя службы працуюць на месцы», – распавёў губернатар.

Тым часам падпісчыкі тэлеграм-каналу «Ateo Breaking» паведамляюць, што ў Смаленску ў раёне авіязаводу прагучалі некалькі выбухаў.

Выданне таксама публікуе відэа пралёту дронаў.

Атаку беспілотнікаў на Смаленск пацвердзілі ў Міністэрстве абароны Расеі.  Там таксама заявілі, што адзін дрон атакаваў Краснадарскі край.

У сваю чаргу губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра абстрэл з боку Украіны раёну цэнтральнага рынку ў Шабекіне. Паводле яго, ёсць трое пацярпелых з аскепкавымі раненнямі. Таксама пашкоджаныя фасады гандлёвых павільёнаў на рынку, муніцыпальныя гаражы і тры аўтамабілі.

Гісторыі
Не хочуць гаварыць пра вайну і шмат п’юць. Як жывуць людзі ў прыфрантавых гарадах Расеі
2023.09.10 16:01

Расея ў ноч на 1 кастрычніка нанесла чарговы масавы ўдар па Украіне. Як паведамілі ў Генштабе ЗСУ, сярод іншага былі ўжытыя каля 40 іранскіх ударных БПЛА тыпу «Shahed-136/131». Украінскія сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі 30 варожых дронаў у межах Адэскай, Мікалаеўскай і Вінніцкай вобласцяў. Авіяцыйныя ўдары таксама зазналі Чарнігаўская, Луганская, Данецкая, Запарожская, Херсонская вобласці.

Агулам Расея нанесла 8 ракетных і 99 авіяцыйных удараў, здзейсніла 45 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню як па пазіцыях украінскіх войскаў, так і па грамадзянскіх аб’ектах. У выніку расейскіх атак беспілотнікамі ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва.

Hавiны
Расейскія дроны масава атакавалі ўкраінскую СПА, парты і склады са збожжам. Ёсць ахвяры
2023.10.01 09:49

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў