Не вер, не бойся, не прасі. Як паводзіць сябе на допыце?


Фота: ІА / Белсат

Колькасць затрыманняў у Беларусі расце – шанец апынуцца за кратамі ёсць бадай што ў кожнага чалавека, які не баіцца выказваць уласнае меркаванне. Што рабіць, калі вы трапілі ў рукі міліцыянтаў? Мы падрыхтавалі простую інструкцыю, якая дапаможа вам не разгубіцца на допыце.

Затрыманні на акцыі вызвалення і салідарнасці 3 ліпеня.
Фота: belsat.eu

Што такое допыт?

Допыт – гэта адное з працэсуальных дзеянняў, якое можа дапамагчы следчым даведацца інфармацыю, якая мае дачыненне да справы.

У межах адміністрацыйнай справы можа праходзіць толькі апытанне: яно тэхнічна выглядае як допыт, аднак статусы ў справаў розныя.

Hавiны
Мяне затрымалі на пікеце: што рабіць? Кароткая інструкцыя
2020.06.21 12:35

Дапытваць (або апытваць) вас могуць як сведку, падазронага або абвінавачанага.

Допыт або апытанне мусіць праходзіць разам са складаннем пратаколу. Удакладніце перад пачаткам размовы ейны статус: вы маеце права не размаўляць з міліцыянтамі, калі размова не мае аніякага статусу.

Праз затрыманні 14 ліпеня ў Менску прайшлі больш за 100 асобаў.
Фота: Аліса Ганчар / «Белсат»

Як паводзіць сябе на допыце?

На допыт вас могуць могуць выклікаць праз позву, праз тэлефон, асабіста або праз іншыя сродкі сувязі.

Калі выклікаюць у межах крымінальнай справы, лепш за ўсё першы раз размаўляць са следчымі ў прысутнасці адваката. У межах крымінальнай справы могуць даць і дзяжурнага адваката. У межах апытання дзяжурнага адваката даць вам не могуць.

Першы допыт – гэта аснова ўсяго абвінавачвання, таму будзе найбольш асцярожнымі ў сваіх словах.

Парады
«Дзяржава ставіцца да цябе як да скаціны». Як правільна сядзець на «соднях»?
2020.07.03 11:30

Допыт – гэта псіхалагічная гульня «хто каго». Вы можаце весці канспект допыту: гэта дапаможа абдумаць адказ. Варта спакойна сябе паводзіць і паказваць, што вам усё роўна.

Перад допытам вам мусяць назваць ваш статус і зачытаць правы. Калі вы сведка, то мусіце даваць паказанні. Аднак вы можаце спаслацца на арт. 27 Канстытуцыі РБ – аніхто не можа сведчыць супраць сябе, чальцоў сваёй сям’і і блізкіх сваякоў. А доказы, якія атрыманыя з парушэннем закону, не маюць юрыдычнай моцы.

Hавiны
«Я б здохла там ад холаду». Як актывістка Вольга Мікалайчык адседзела 22 дні ў карцары
2020.07.07 23:07

Што гаварыць на допыце?

Адмовіцца ад дачы паказанняў, згодна з арт. 27 Канстытуцыі, могуць падазроныя і абвінавачваемыя. Сведкі жа мусяць адказваць на пытанні следства.

Памятайце аб прэзумпцыі невінаватасці: следства мусіць даказаць, што вы вінаватыя, а не вы мусіце сябе абараняць. Таму не трэба ім дапамагаць інфармацыяй.

Лайфхак: вы можаце «забыць» чыёсьці імя або «не разгледзець» некага чалавека ў натоўпе. Пазбягайце маналогаў і адказвайце проста. Але не хлусіце – гэта караецца законам. І часцей за ўсё хлусня ўсплыве.

Гэта той выпадак, калі «не ведаць» чагосці па справе лепш, чым «здагадвацца, што было так і так».

Фота: Васіль Малчанаў / Belsat.eu

Нюансы пратаколу

Пасля кожнага допыту або апытання мусіць быць складзены пратакол. Уважліва чытайце, што вы падпісвайце. Калі з нечым ня згодныя, пазначце гэта ў пратаколе. Калі хочаце нешта дадаць – дапішыце.

Калі не хапае месца – патрабуйце яшчэ адзін ліст, і дапісвайце «працяг на наступным лісце». Кожны ліст мусіць быць падпісаны. Не пакідайце пустых месцаў: іх варта закрэсліць або замаляваць.

Падпісвайце пратакол: ён мае юрыдычную моц і без вашага подпісу. Азнаёміўшыся ж – вы можаце ўнесці ў яго свае карэктывы.

Маёр Руслан Вярэніч (у цэнтры) распачынае на тэрыторыі РАУС аперацыю «Шчыт».
Фота: belsat.eu

Залатыя правілы

У допытаў ёсць тры залатых правілы: не вер, не бойся, не пытай.

Не верце – уважліва чытайце ўсе дакументы, думайце перад адказамі і не верце словам міліцыянтаў. Асабліва калі яны абяцаюць «плюшкі» за супрацу.

Не бойцеся – не паддавайцеся на правакацыі і іхныя пагрозы. Міліцыянты сілкуюцца вашым страхам.

Не пытайцеся – просьбы могуць быць залічаныя як праява слабасці і тое, чым на вас можна націснуць.

Ксенія Тарасевіч, belsat.eu

Стужка навінаў