Блогера і палітыка Сяргея Ціханоўскі зноў змясцілі ў карцар СІЗА № 1, распавяла TUT.BY ягоная жонка і патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
У карцар блогера змясцілі 10 ліпеня, на наступны дзень пасля суду, які разглядаў яго скаргу за змяшчэнне ў карцар папярэднія два разы. Папярэдне ў карцары ён будзе да 14 ліпеня.
«Выйдзе ён у сераду ці не, мы не ведаем. У яго на гэты момант пяць спагнанняў: папярэджанне, вымова і тры разы змяшчэнне ў карцар. За што яму выносілі папярэджанне і вымову, я не ведаю. У судзе супрацоўнікі СІЗА казалі, што ні павуціна, ні няголенасць – гэта не самі парушэнні, за якія чалавека саджаюць у карцар, а тое, што яны паўторныя. То бок, не пагаліўся – табе папярэджанне, два папярэджанні – нагода для змяшчэння чалавека ў карцар», – адзначыла Святлана Ціханоўская.
Паводле яе, Сяргей Ціханоўскі трымаецца мужна, духам не падае і вельмі дзякуе за лісты падтрымання.
Блогера 13 чэрвеня памясцілі ў карцар СІЗА КДБ на 7 дзён, пазней тэрмін працягнулі на яшчэ 7 дзён. Падставай стала парушэнне рэжыму і непрыбранае павуцінне пад столлю.
Зараз Ціханоўскі абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў і перашкодзе працы ЦВК. Ён прызнаны беларускай праваабарончай супольнасцю палітзняволеным.
МГ belsat.eu