Не «марш» і не «шлях». Апазіцыя вызначылася з назвай шэсця на Дзень Волі


Таксама стала вядома, калі пададуць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне свята.

22 студзеня ў сядзібе Партыі БНФ адбылося пашыранае пасяджэнне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. На нарадзе абмеркавалі пытанні плану і арганізацыі масавай акцыі ў Менску з нагоды юбілею.

Паседжанне трывала больш за 2 гадзіны, на ім прысутнічала больш за 40 чалавек
Вёў пасяджэнне Павел Севярынец

Святу – быць

Падчас эмацыйнага абмеркавання чальцы аргкамітэту зацвярдзілі склады некалькіх працоўных групаў – міжнароднай, культурніцкай, падрыхтоўкі шэсця і г. д.

Юрась Губарэвіч (у цэнтры) узначаліў працоўную групу па міжнародных пытаннях

Аляксей Янукевіч агучыў тэкст заяўкі ў Менгарвыканкам, які ўтрымліваў план на 25 сакавіка.

14:00…14:45 – Збор на плошчы Якуба Коласа

14:45…16:00 – Шэсце да плошчы Свабоды

16:00…18:00 – Мітынг-канцэрт на Плошчы Свабоды

Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў

Мікола Статкевіч узняў пытанне аб новай назве святочнага шэсця, сярод варыянтаў гучалі словы «марш» ды «шлях». У выніку, большасць прагаласавала за назву «Свята Незалежнасці».

Заяву у Менгарвыканкам пададуць 25 студзеня аб 11-ай

Тэкст і фота – Васіль Русецкі

Стужка навінаў