На сайце па збору паведамленняў пра парушэнні на выбарах, які стварыў рух “Голас”, паведамляецца пра шматлікія выпадкі ўкідаў. Вось толькі некаторыя з іх.
Краснадарскі край, Атрада-Ольгінскае
Рэспубліка Татарстан, Казань
Рэспубліка Дагестан, сяло Касумкент
Рэспубліка Дагэстан, Махачкала
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка, Чаркеск
Маскоўская вобласць, Люберцы
Свярдлоўская вобласць, Перваўральск
Агулам на мапе парушэнняў адзначана 2923 парушэння. Сярод краінаў, дзе штосці адбывалася не згодна з заканадаўствам прысутнічаюць таксама Венесуэла, Алжыр, Тайланд, Зімбабвэ, ЗША, Пакістан, Афганістан і нават Эрытрэя.
На момант публікацыі сайт Цэнтрвыбаркаму Расеі павеамляў, што агулам апрацавана 99,84% бюлетэняў. З вынікам 79,66% лідыруе Уладзімір Пуцін. Па “элегантнасці” перамогаў з кожным разам Пуцін набліжаецца да Лукашэнкі.
ГА, belsat.eu