Назіральніка Арцёма Скарабагатава арыштавалі на 7 содняў


Арцём Скарабагаты. Фота - svaboda.org

Як паведамляе ПЦ «Вясна», 19 лютага адбыўся суд над назіральнікам Арцёмам Скарабагатым. Яго арыштавалі на 7 содняў нібыта за лаянку на выбарчым участку №3 у Бараўлянах і №2 пасёлку Лясны, якія месцяцца ў адным будынку ў мясцовым Доме культуры аграгарадка Лясны.

Адбываць адміністрацыйны арышт Арцём Скарабагаты будзе ў ІВС Менскага раёна па вул. Ф. Скарыны, 20 у Менску.

Крысціна Шаблоўская, намесніца старшыні камісіі на Бараўлянскім участку, сказала, што яна сама выклікала міліцыю – Скарабагаты нібыта перашкаджаў камісіі працаваць.

Паводле сваякоў, Арцёма затрымалі сілавікі ў цывільным, які не прадставіліся і не паказалі ніякіх дакументаў.

Пазней, стала вядома, што Арцёма адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў аграгарадок Сеніцу.

 

ІІ, belsat.eu, фота – spring96.org

Глядзі таксама
Каментары