У Менску прайшоў моцны дождж і навальніца. Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, пацярпелых няма. Аднак у шэрагу раёнаў сталіцы паваленыя дрэва і затопленыя дарогі, рух грамадскага транспарту прыпынены.
Паводле МНС, у выніку кепскага надвор’я зафіксавана падтапленне ўчастка дарогі на скрыжаванні вуліцаў Сапегі-Гурскага ў Маскоўскім раёне сталіцы. Тут грамадскі транспарт спыніўся на 25 хвілінаў. Падтапленне ўчастка дарогі адбылося і на скрыжаванні вуліцаў Мазурава-Гарэцкага (рух прыпынены на 20 хвілінаў).
ІІ belsat.eu