НАУ паведамляе, што дэлегатаў прымушаюць да ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе


Удзельнікі сходу будуць уключаныя ў санкцыйныя спісы.

«Характэрна, што прымушаюць да ўдзелу іх начальнікі, якіх раней саміх прызначылі на ролю дэлегатаў зверху. Цяпер яны ўсвядомілі, чым ім можа пагражаць удзел у т. зв. УНС і спрабуюць падставіць сваіх падначаленых», – паведамляюць у Народным антыкрызісным упраўленні.

Ва Упраўленні адзначаюць, што «згаджацца з падобным «выбраннем» – значыць станавіцца суўдзельнікам злачынства».

Hавiны
«Людзей больш нельга трымаць за ідыётаў». Што лідары апазіцыі кажуць пра Усебеларускі народны сход
2021.01.11 18:40

«Мы папярэджваем абсалютна ўсіх незаконна абраных дэлегатаў і тых, хто «выбірае» іх, не маючы на гэта права – вашым дзеянням у любым выпадку будзе дадзеная прававая ацэнка. Але пазбегнуць наступстваў можна – для гэтага трэба адмовіцца ад любога ўдзелу ў незаконным сходзе», – заявілі ў НАУ.

Hавiны
Латушка: 2700 удзельнікаў Усебеларускага сходу будуць уключаныя ў санкцыйныя спісы
2021.01.09 22:44

 

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў