Тэлеканал «Белсат» супольна з «Вольным хорам» стварыў адмысловы кліп, у якім гучыць яшчэ адзін сімвал БНР – гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Роўна 100 гадоў таму гэты гімн шырока спявалі ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну, якія змагаліся за вольную і незалежную Беларусь. Праз гэта з’явілася яшчэ адна назва кампазіцыі – «Ваяцкі марш».
Сёлета, калі сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць фальсіфікацыяў, гвалту і беззаконня, зноў надзвычай актуальна гучаць радкі з гімну:
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
На вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак вярнуліся старыя сімвалы Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай у 1918 годзе: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
Героем кліпу на радкі «Ваяцкага маршу» стаў беларускі нацыянальны сімвал – бел-чырвона-белы сцяг.