Выведка ЗША: Масква будзе спрабаваць сапсаваць любое пацяпленне паміж Менскам і Захадам


Разведвальная супольнасць ЗША мяркуе, што Расея разглядае Беларусь як важны буфер паміж сабой і НАТО. Пра гэта заявіў на сумесных слуханнях у сенаце дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Дэніэл Коўтс.

У прадстаўленым ім 28-старонкавым дакладзе адзначаецца, што Крэмль будзе імкнуцца падтрымліваць і па магчымасці пашыраць свой уплыў на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, у краінах, якія на думку Масквы знаходзяцца ў яе сферы ўплыву.

«Расія разглядае Беларусь як важны буфер паміж сабой і НАТО і будзе спрабаваць сапсаваць любы патэнцыйнае пацяпленне паміж Менскам і Захадам», – гаворыцца ў дакладзе.

Кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША таксама адзначыў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працягне цесную супрацу ў галіне бяспекі з Масквой, але будзе працягваць імкнуцца да нармалізацыі адносінаў з Захадам, такім чынам выпрабоўваючы ўплыў Расеі.

На паседжанні Савету бяспекі 13 лютага Лукашэнка заявіў, што цяпер асаблівае значэнне набываюць саюзніцкія стасункі Беларусі.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў