Паслабленне беларускага рубля і пандэмія каронавіруса прывяла да паскарэння інфляцыі ў сакавіку 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага банку Беларусі.
Як паведамляе Нацбанк, у сакавіку гадавы прырост спажывецкіх коштаў паскорыўся і склаў 4,9 %. Адносна лютага 2020 году спажывецкія цэны ў сакавіку 2020 года выраслі на 0,85 %.
«Паскарэнне інфляцыі ў справаздачным месяцы было шмат у чым звязана з павышаным попытам, які ўзнік у выніку нявызначанасці адносна будучай сітуацыі, з увядзеннем шмат якімі краінамі абмежавальных мер у мэтах пераадолення неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча, а таксама з паслабленнем беларускага рубля ў адносінах да свабодна канвертоўемых валют», – адзначаецца ў аглядзе Нацбанка.
У лютым гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 4,4%, у студзені – 4,7%.
ІІ belsat.eu