«Наступіў час устаць з канапаў». Прадпрымальнікі заклікаюць да пратэстаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYXFCVFI5TkRQeWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Журналісты «Белсату» запыталі прадпрымальнікаў, якія сабраліся 22 лютага на акцыю ў Менску, што прывяло іх на пратэст.

«Наступіў час, калі трэба ўстаць з канапаў і нешта вырашаць канкрэтна. Урад ужо заграз у сваіх няправільных пастановах», – заўважыў адзін з пратэстоўцаў.

Сёння ў Менску прайшла другая акцыя прадпрымальнікаў. Дробныя бізнесоўцы пратэставалі супраць указу № 222 кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Указ № 222 пазбавіў прадпрымальнікаў права гандляваць несертыфікаванымі замежнымі таварамі лёгкай прамысловасці. Паводле ўказу, гандаль магчымы толькі ў выпадку наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў. Замежныя вытворцы не выдаюць такіх сертыфікатаў. Беларуская прадукцыя мае такія сертыфікаты, але яна надзвычай дарагая і нізкай якасці, з-за чаго пакупнікі не набываюць яе.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў