«Народ у нас памяркоўны, яму ўсё адно – толькі б не было вайны! А ён на гэтым гуляе»


«Белсат» запытаўся ў менчукоў, што яны думаюць пра праблемы прадпрымальнікаў.

«Ім цяжка працаваць, ствараюцца цяжкія ўмовы для працы. Натуральна, ім цяжка працаваць, я іх разумею. Для пакупніка расце попыт, а прапанова змяншаецца, цэны павышаюцца», – дзеліцца меркаваннем з нашым тэлеканалам жанчына.

Іншая скардзіцца:

«Тут тавар больш сучасны і танны. Усе мы не задаволеныя, зроблена нядобра. Пажадана, канешне, каб усё вярнулася».

Неабыякавы мужчына заўважае:

«Я ведаю, ён робіць усё, каб загнабіць прадпрымальнікаў. Ён цалкам хоча ўзнавіць савецкую ўладу. І гэта ўсё будзе працягвацца, пакуль Расея будзе даваць яму грошы. А народ у нас памяркоўны! Яму ўсё адно, толькі б не было вайны! А ён на гэтым гуляе».

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

Стужка навінаў