На Усебеларускі народны сход запросяць чыноўнікаў, дыпламатаў, БРСМэўцаў


Лукашэнка агучыў, што 11-12 лютага ў краіне адбудзецца чацвёрты Усебеларускі народны сход. Удзел у мерапрыемстве возьмуць 2 700 асобаў, якіх будуць вызначаць саветы дэпутатаў і грамадскія арганізацыі, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

На VI Усебеларускі народны сход запросяць 2 700 асобаў. Ад кожнай вобласці ў сходзе прыме ўдзел не больш за 310 асобаў, ад Менску – не больш за 370 грамадзянаў.

Усебеларускі народны сход, 2016 год.
Фота: president.gov.by

Паводле ўказу, пералік запрошаных асобаў фармуецца Рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам па рыхтаванні і правядзенні VI Усебеларускага народнага сходу з ліку кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацыяў, прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, працаўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаў у Беларусі, прадстаўнікоў беларускіх дыяспараў, міжнародных і замежных арганізацыяў у рэспубліцы.

Паводле ўказу Лукашэнкі пра скліканне Усебеларускага народнага сходу, мерапрыемства нібыта ладзіцца з мэтай рэалізацыі Канстытуцыйнага права грамадзянаў удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны. VI Усебеларускі народны сход, які адбудзецца 11 – 12 лютага павінен вызначыць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Меркаванні
Лукашэнка – Расеі: «Вы хочаце песень? Іх ёсць у мяне!»
2020.12.28 14:38

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў