На сценах дамоў у Горках з’явіліся вершы беларускіх паэтак


Вершаваныя сцены ў Горках.
Фота: БелТА

Вершы беларускіх паэтак з’явіліся на сценах будынкаў у Горках. Пра гэта паведаміў БелТА кіраўнік Цэнтру гарадскіх ініцыятываў Юрый Стукалаў.

Ідэя ўпрыгожыць сцены гораду творамі мясцовых аўтараў належыць удзельнікам рэгіянальнага семінару школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Працы зʼявіліся ў межах праекту «Нашчадкам прысвячаецца!».

«Аўтары натхніліся праектам «Вершы на сценах», які быў рэалізаваны ў Магілёве. Вершы выбіралі вядомых горацкіх аўтараў: Ніны Кавалёвай, Святланы Цярэшка і Лідзіі Андрэевай. Іх творы размясцілі на цэнтральных вуліцах Горак», – паведаміў Стукалаў.

На сцены іх нанеслі мастакі Антон Юрэвіч і Ганна Парахонька.

Аўтары ідэі спадзяюцца, што новыя арт-абʼекты стануць папулярным месцам не толькі ў жыхароў Горак, але і гасцей гораду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў