На прыбіранне снегу на вуліцах Менску кінулі вайскоўцаў гвардзейскай брыгады


Беларускіх вайскоўцаў масава задзейнічалі ў прыбіранні снегу на вуліцах Менску – у прыватнасці ў раёне Белдзяржцырку зараз працуюць некалькі дзясяткаў байцоў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

Гвардзейцы задзейнічаны і на іншых вуліцах Менску. Агулам на барацьбу са снегам Мінабароны кіне больш за 600 вайскоўцаў Менскага гарнізону. Адзначаецца, што такое рашэнне было прынятае пасля адпаведных просьбаў мясцовых органаў улады.

Раней таксама абяцаў дапамагчы камунальнікам ў расчыстцы снегу кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, піша БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў