З 1 кастрычніка ў Беларусі даражэе белы крышталічны цукар. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 78 ад 25 верасня.
Паводле дакументу, мінімальная раздробная цана на белы крышталічны цукар складзе 1 руб. 50 кап.
Максімальная цана на цукар не павінна перавышаць 15 % да адпускной цаны вытворцы або імпарцёра з улікам аптовай надбаўкі.
Пастанова не датычыць цукру ў пакаванні па 20 грамаў і менш.
Такія цэны на цукар будуць дзейнічаць да канца году.
Падаражэнне цукру звязанае з нізкімі цэнамі на прадукт расейскай вытворчасці, кілаграм якога можна набыць за 1 руб. 29 кап., тады як кілаграм беларускага цукру на 20 кап. даражэйшы.
МГ belsat.eu