На нафтабазе ў Берасці адбыўся выбух і пажар


Пры правядзенні наліўных працаў дызельным палівам у аўтацыстэрнах «Рэно» на тэрыторыі нафтабазы на вуліцы Газдзецкага ў Берасці адбыўся выбух парапаветранай сумесі з наступным узгараннем 16 тонаў дызельнага паліва. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

У выніку пажару знішчаныя аўтацыстэрна і навес сліваналіўнай эстакады.

Ратавальнікі не дапусцілі распаўсюджвання полымя на рэзервуары. Да 11:49 пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма. Рэзервуарны парк і іншая маёмасць нафтабазы не пацярпела, адзначаюць у МНС.

Пажар на тэрыторыі нафтабазы. Крыніца – mchs.gov.by
Пажар на тэрыторыі нафтабазы. Крыніца – mchs.gov.by

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў